Пярша́йка, канал П-10 — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Назва Паводле К. Бугі, назва рэчкі Пяршайкі — з балцкага *Peršējā. За адпаведнік падаваў латышскі гідронім Pērsēja.K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 537. А. Ванагас гідронім Péršeja звязваў з літоўскім pro-perša «незамерзлае або расталае месца ў лёдзе на рацэ, на возеры ўзімку»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 246.. Аднясенне назвы Пяршайкі да балцкіх гідронімаў падтрымліваў і Ул. ТапароўВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201..
На карце XVIII ст. (ПГМ) на рэчцы Пяршайцы - вёска Пяршая (цяпер Пяршаі).
Гідраграфія Даўжыня ракі 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Шараі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка (справа).
За 1 км на захад ад аграгарадка Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнні каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад аграгарадка Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іслачы