Да́рлінг () — горны хрыбет на паўднёвым захадзе Аўстраліі.

Даўжыня хрыбта каля 300 км. Найвышэйшы пункт — гара Кук (582 м). З’яўляецца моцна расчлянёным эрозіяй краем Заходне-Аўстралійскага пласкагор’я, які стромка абрываецца да прыморскай нізіны. На заходніх схілах хрыбта растуць эўкаліптавыя лясы, пераходзячыя на раўнінах у рэдкалессе.

Літаратура — С. 54.

Спасылкі Darling Range // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Горы Аўстраліі Катэгорыя:Геаграфія Заходняй Аўстраліі