Літаратурна-мемарыяльны музей Д. Н. Маміна-Сібірака — музей рускага пісьменніка-класіка Дзмітрыя Наркісавіча Маміна-Сібірака, адкрыты ў 1979 годзе ў доме бацькі пісьменніка Наркіса Мацвеевіча Маміна ў пасёлку Вісім у Свярдлоўскай вобласці ў прыгарадзе Ніжняга Тагіла. Знаходзіцца на вуліцы Маміна-Сібірака, 9. Музей з'яўляецца часткай ніжнетагільскага музейнага аб'яднання Музей-запаведнік «Горназаводскі Урал».
Гісторыя Музей адкрыты ў доме Наркіса Мацвеевіча Маміна — бацькі рускага пісьменніка Дзмітрыя Наркісавіча Маміна-Сібірака ў пасёлку Вісім у 1979 годзе. Тут пісьменнік нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства і юныя гады (1852—1868 гг.). Па тэстаменце дачкі пісьменніка Алены Дзмітрыеўны Мамінай у 1946 годзе ў доме, дзе жыў Д. Н. Мамін-Сібірак у Екацярынбургу быў адкрыты Літаратурна-мемарыяльны дом-музей Д. Н. Маміна-Сібірака, а ў 1959 годзе ў родным доме пісьменніка ў п. Вісіме адкрылі яго памятны пакойЗнаменитые люди. У 1979 годзе памятны пакой быў ператвораны ў дом-музей Д. Н. Мамчына-Сібірака ў гонар вялікага рускага пісьменніка. У 2002 годзе пасля маштабнай рэканструкцыі вісімскага дома-музея пісьменніка была адкрыта новая экспазіцыя.
Экспазіцыя Музей складаецца з памяшканняў кухні, спальні і кабінета бацькі пісьменніка Н. М. Маміна. Усе інтэр'еры былі ўзноўлены па ўспамінах самога пісьменніка і яго сям'і. У мемарыяльных пакоях вісяць партрэты бацькоў пісьменніка Ганны Сямёнаўны і Наркіса Міхайлавіча Маміных, а таксама яго брата і сяброў. У экспазіцыі сабраны шмат лістоў пісьменніка. У літаратурнай частцы музея сабраны самыя вядомыя творы Д. Н. Маміна-Сібірака.
Апроч гэтага ў музеі пададзена экспазіцыя побыту і гісторыі Вісіма-Шайтанскага завадскога пасёлка, з якім былі злучаны жыццё і творчасць пісьменніка. У экспазіцыі захоўваюцца сапраўдныя прадметы побыту жыхароў пасёлка, даўнейшыя прылады, адзенне XIX стагоддзя, карціны і скульптуры ўральскіх мастакоў. У дыяраме ёсць Вісіма-Шайтанскі завод з пасёлкамhttp://gotoural.com/posts/336 .
Спасылкі http://historyntagil.ru/people/6_222.htm http://nashural.ru/Goroda_i_sela/visim.htm http://gotoural.com/posts/336 http://katalognt.ru/enterprises/literaturno-memorialnyij-muzej-d.n.mamina-sibiryaka-v-poselke-visim http://historyntagil.ru/people/6_223.htm http://www.rusgo.ru/view_text/id/846.htm http://turismnt.ru/museum/382/
Катэгорыя:Музеі Свярдлоўскай вобласці Маміна