Крысці́на Сярге́еўна І́льчанка (нар. , ) — беларуская біятланістка, якая мае таксама расійскае грамадзянства, майстар спорту Расіі. Удзельніца Кубка свету па біятлоне ў складзе зборнай Беларусі. Трохразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне сярод юніёраў.
Кар’ера
Выступленні ў Расіі У дзяцінстве займалася лыжнымі гонкамі, пазней перайшла ў біятлон, трэніравалася ў ДЮСШ горада Лабытнангі пад кіраўніцтвам Хаміта Файзрахманавіча Ахатава. У юніёрскім узросце пераехала ў Цюмень і стала прадстаўляць Цюменскую вобласць, трэніравалася ў Сяргея Сяргеевіча Шастова і Леаніда Аляксандравіча Гур’еваКристина Ильченко: «Долгое время считала, что главное в биатлоне — ход» . Доўгі час удзельнічала толькі ва ўнутрырасійскіх спаборніцтвах (у зімовым біятлоне) і не магла прабіцца ў зборную Расіі.
На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2014 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Нове-Места-на-Мораве, дзе ўдзельнічала ў юніёрскай катэгорыі, заняла 14-е месца ў спрынце і дзевятае — у гонцы пераследвання. Таксама прымала ўдзел у зімовай Універсіяды 2015 года, дзе пасля 26-га месца ў спрынце паднялася на шостае месца ў гонцы пераследвання, а ў мас-старце была 15-й.
У дарослых спаборніцтвах прымала ўдзел у чэмпіянаце і Кубку Расіі, была адной з самых хуткасных спартсменак на гэтых спаборніцтвах, але адрознівалася недакладнай стральбой. Па выніках сезона 2014/15 заняла месца ў трэцім дзясятку рэйтынгу СБР. Адзіны свой медаль чэмпіянату Расіі заваявала ў 2015 годзе ў гонцы патрулёў у складзе каманды Цюменскай вобласці.
У летнім біятлоне Ільчанка выступала больш удала. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 2013 года ў Форні-Авольтры яна заваявала золата ў змешанай эстафеце і бронзу ў гонцы пераследвання. На наступным юніёрскім чэмпіянаце, у 2014 годзе ў Цюмені, Крысціна заваявала два залатыя медаля — у спрынце і пераследванні, а таксама срэбра ў змяшанай эстафеце.
Выступленні ў Беларусі Восенню 2015 года Ільчанка прыняла прапанову выступаць за зборную БеларусіКристина Ильченко: В Белоруссии дают шанс, которого у меня может больше не быть, куды яе запрасіў былы настаўнік расійскай зборнай Уладзімір Каралькевіч. У лістападзе 2015 года спартсменка дэбютавала ў спаборніцтвах Кубка IBU на этапе ў Ідры, а праз тыдзень ўпершыню прыняла ўдзел у гонцы Кубка свету.
На дадзены момант лепшым вынікам у кар’еры Ільчанкі з’яўляецца 43-е месца ў гонцы пераследвання на этапе Кубка свету 2016/17 у Осла. У Кубку IBU яе лепшы вынік — 9-е месца ў гонцы пераследвання на этапе ў Мартэлі.
Асабістае жыццё Вучылася ў Цюменскім нафтагазавым універсітэце і Цюменскім дзяржаўным універсітэце, у 2015 годзе перайшла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры.
Спартыўная кар’ера
Удзел у Чэмпіянатах Еўропы ГодМесца правядзенняІндСпрПрЭстМСЗм2016ЧЕ Цюмень НП 34 37 НП — 122017ЧЕ Душнікі-Здруй 64 42 39 НП НП 9
Спасылкі Профіль IBU Профіль biathlon.com.ua Профіль на сайце СБР
Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта