Сямён Іванавіч ЧалюскінНапісанне паводле БП-2008. (, каля 1700 — пасля 1760) — расійскі палярны даследчык.
Біяграфія
З дваран Калужскай губерні. Вучыўся ў Маскоўскай школе матэматычных і навігацыйных навук (1714—1726), скончыў Марскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу ў 1728 годзе, з 1733 года ў складзе аднаго з атрадаў 2-й Камчацкай экспедыцыі пад кіраўніцтвам В. В. Прончышчава, потым Х. П. Лапцева. Вясной 1741 года прайшоў па сушы ад вусця Хатангі да вусця Пясіны і апісаў частку заходняга ўзбярэжжа паўвострава Таймыр да паўночнага пункта мацерыка. З 1743 года служыў на Балтыйскім флоце. У гонар Чалюскіна названы мыс і паўвостраў на Таймыры, а таксама параход «Чалюскін» (гл. ).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мараплаўцы Расіі Катэгорыя:Падарожнікі Расіі Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Тульскай вобласці