Гвалтоўная смерць — адна з , прадугледжаных сацыяльна-прававой класіфікацыяй паходжання смерціАвдеев М. И. Судебно-медицинская экспертиза трупа. — М. : «Медицина», 1976. — С. 35-37. (руск.) . Гвалтоўнай смерцю прынята называць смерць, якая адбылася ад механічных пашкоджанняў, такіх, як дзеянне тупых прадметаў, у тым ліку транспартная траўма, падзенне з вышыні, дзеянне вострых прадметаў, агнястрэльнай зброі), асфіксіі, дзеянні крайніх тэмператур, электрычнага току, прамяністай энергіі, нізкага і высокага атмасфернага ціску, атручванняў і да таго падобнае.
Паводле тыпу ўздзеяння на чалавека фактары знешняга асяроддзя адрозніваюць: механічныя фактары — нож, кастэт, агнястрэльны снарад, камень, аўтамабіль і г. д; фізічныя фактары — высокая або нізкая тэмпература, высокі або нізкі атмасферны ціск, асфіксія, атручванні, дзеянне электрычнага току, радыеактыўнага выпраменьвання, іншых відаў выпраменьвання (лазернага, ЗВЧ і інш.); хімічныя фактары — кіслоты, шчолачы, розныя атрутныя рэчывы. Пры гэтым для вызначэння катэгорыі смерці няважна хто менавіта прымяняе знешні фактар ўздзеяння да чалавека — хто-небудзь старонні, сам памерлы або няшчасны выпадак. Самае галоўнае, што смерць наступае ад знешняга ўздзеяння, якое не звязана з наяўнымі ў чалавека захворваннямі.
Спасылкі Гвалтоўная смерць // Сайт «Медыцынская энцыклапедыя».
Катэгорыя:Смерць Катэгорыя:Судовая медыцына Катэгорыя:Медыцынская тэрміналогія Катэгорыя:Прычыны смерці