Джэм Эздэмір (, нар. 21 снежня 1965, Бад-Урах, Бадэн-Вюртэмберг, Германія) — нямецкі палітык турэцкага паходжання. З 2008 года — сустаршыня нямецкай партыі Саюз 90/Зялёныя. Член Бундэстага з 2013 года, таксама быў членам Бундэстага ў 1994—2002 гадах і Еўрапейскага парламента ў 2004—2009 гадах. Адзін з двух галоўных кандыдатаў ад Зялёных на зямельных выбарах 2017 года.

16 снежня 2020 года ўзяў шэфства над Кацярынай Барысевіч, беларускай палітычнай зняволенай. 31 мая 2021 года ўзяў шэфства над Раманам Пратасевічам, беларускім палітычным зняволеным.

Выбары 2017 года

Катэгорыя:Палітыкі Германіі Катэгорыя:Члены бундэстага Германіі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі Катэгорыя:Члены Саюза 90 — Партыі зялёных