Ула́ (), Пеляса, Падзейка — рака ў Воранаўскім раёне Беларусі і Варэнскім раёне Літвы, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана). Даўжыня 84 км, плошча басейна 752,9 км².
Пачынаецца каля в. Падэйкі, даўжыня на тэрыторыі Беларусі 13,5 км, на працягу 3 км цячэ па беларуска-літоўскай мяжы. Перасякае граніцу за 2 км на паўночны захад ад в. Правожа. Рэчышча ад вытоку да граніцы каналізаванае, на тэрыторыі Літвы рака цячэ ў натуральным рэчышчы, шырыня рэчышча 10–16 м.
Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Нізянка (злева).
У басейне ракі на тэрыторыі Літвы створаны рэзерват плошчай 4200 га. Ахоўваюцца ландшафты пясчаных тэрас з ледавіковымі карставымі азёрамі, дзюнамі, нерасцілішчы стронгі.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Мяркіса Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Варэнскага раёна