Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 (, таксама вядомы як Fuhua Group China Open 2018 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 8 красавіка 2018 года ў спартыўнай зале Цэнтра Алімпійскага спорта ў горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 19-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £1,000,000, з якіх £225,000 атрымаў пераможца.
Турнір
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 стаў 19-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 19-м рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Прызавыя грошы
Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з леташнім спаборніцтвам амаль у два разы, склаўшы £1,000,000. Такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 года стаў першым снукерным спаборніцтвам у гісторыі за выключэннем чэмпіянату свету, прызавы фонд якога дасягнуў мільёна фунтаў стэрлінгаў. Ён таксама перавысіў прызавыя фонды ўсіх прафесійных турніраў акрамя чэмпіянату свету (£1,968,000) ў сезоне 2017/2018.
Колькасць прызавых грошай пераможцы турніру склала £225,000, амаль у тры разы перасягнуўшы леташні розыгрыш (£85,000). Такім чынам, першы прыз стаў рэкордным з усіх снукерных турніраў за выключэннем чэмпіянату свету, перасягнуўшы Мастэрс 2003 года (£210,000), і стаў сёмым першым прызам у гісторыі па колькасці на момант правядзення турніру (пасля чэмпіянатаў свету 2002–2003 і 2014–2017), а таксама другім у сезоне 2017/2018 пасля чэмпіянату свету (£425,000).
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£225000Фіналіст£90000Паўфіналісты£45000Чвэрцьфіналісты£270001/8 фіналу£180001/16 фіналу£110001/32 фіналу£5000Найвышэйшы брэйк£7000Агульны прызавы фонд £1000000 Максімальны брэйк £35000 Максімальны брэйк у кваліфікацыі £4500
Асноўная сетка
Крыніцы
Спасылкі
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2018 на Snooker.org Статыстыка адкрытага чэмпіянату Кітая 2018 на CueTracker.net
Катэгорыя:Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры Катэгорыя:2018 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Кітаі ў 2018 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2017/2018 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Кітаі Катэгорыя:2018 год у Пекіне