Літоўская акадэмія музыкі і тэатра () — вышэйшая музычная і тэатральная навучальная ўстанова Літвы.
Гісторыя Першая кансерваторыя ў Літве была заснаваная ў Каўнасе ў 1933 годзе ў выніку рэарганізацыі музычнай школы, заснаванай ў 1919 годзе кампазітарам Юозасам Наўялісам.
Кіраўнікамі Каўнаскай кансерваторыі на працягу дзесяцігоддзя былі напераменку Юозас Груодзіс і Казімерас Віктарас Банайціс.
У 1943 годзе ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі кансерваторыя была зачынена. У 1944 годзе работа Каўнаскай кансерваторыі была адноўленая, а ў 1945 годзе ў Вільні была заснавана Вільнюская кансерваторыя. У 1949 годзе дзве гэтыя навучальныя ўстановы былі аб’яднаны ў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю, якая працуе ў Вільні. У 1952 годзе ў кансерваторыі адкрылася акцёрскае аддзяленне. У 1989 годзе было адкрыта аддзяленне ў Каўнасе. У 1992 годзе кансерваторыя была перайменавана ў Літоўскую акадэмію музыкі, а ў 2004 годзе атрымала цяперашнюю назву.
Па стане на 1 студзеня 2005 года Акадэмія мела 1167 студэнтаў і 274 выкладчыкі.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Іонас Стасюнас (1919—1987) — скончыў акадэмію ў 1948 годзе. Выкладаў з 1962 года, з 1983 года — прафесар.
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кансерваторыі паводле алфавіта Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Літвы