Філафора (Phyllophora) — род марскіх чырвоных водарасцей.

Апісанне Слаявіна пласціністая, вышынёй да 50 см, простая ці разгалінаваная. Пласціны лінейна-, кліна- або сэрцападобнай формы, з хвалістым, зубчастым ці лопасцевым краем. У некаторых відаў спарафіты развіваюцца на гаметафітах у выглядзе невялікіх нарасцей.

Пашырэнне Адрозніваецца каля 15 відаў. Пашыраны ў халодных і ўмераных морах. Растуць на пясчвна-камяністых, глеістых або галечных грунтах, на ракавінах малюскаў.

Выкарыстанне Выкарыстоўваюцца для атрымання агарападобнага рэчыва — філафарану, ёду. Харчовыя, тэхнічныя, кармавыя расліны.

Літаратура

Катэгорыя:Чырвоныя водарасці