Бурле́ска (, , ад — жарт) — кшталт камічнай паэзіі, які сфармаваўся ў эпоху Адраджэння. Камічны эфект бурлеска будуецца на стылістычнай неадпаведнасці тэксту тэме: узвышаныя класічныя сюжэты пераказваюцца простамоўнымі выразамі і напаўняюцца штодзённымі побытавымі дэталямі (травесція), альбо, наадварот, нейкая малазначная падзея апісваецца мовай эпічнай паэзіі (іраікамічная паэма).
Правобразам бурлескавай паэзіі была антычная «Батрахаміямахія» («Вайна жаб і мышэй»). У эпоху Адраджэння бурлеск з'явіўся найперш у Італіі, дзе з жанрам звязаныя імёны Франчэска Берні, Алесандра Тасоні і Франчэска Брачаліні.
У беларускай літаратуры да бурлескаў адносяцца Энеіда навыварат і Тарас на Парнасе.
Літаратура Рагойша В. П. Бурле́ска // Літаратуразнаўчы слоўнік: Тэрміны і паняцці. — Мінск, 2009. — С. 31.
Семёнов В. Б. Бурле́ск // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — М.: Интелвак, 2001. — С. 101—103. — 1596 с. — Имен. указ.: с. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х.
Катэгорыя:Літаратурныя жанры