Андрэй Архіпаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба ЛКС з Явішавіцаў.

Клубная кар’ера Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ, выступаў таксама за юнацкую каманду БАТЭ. У сезоне 2014 далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год замацаваўся ў аснове і разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, быў трывалым іграком стартавага складу і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе сталічнай каманды, аднак з мая згубіў месца ў аснове. З верасня стаў выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Прамень» і неўзабаве далучыўся да польскага клуба «Вісьлане». Пазней выступаў таксама за «Бахэнскі КС».

У лютым 2020 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды». Пакінуў клуб у кастрычніку 2020 года і пераехаў у Польшчу, дзе ў пачатку 2021 года папоўніў склад клуба «Падлясе». Гуляў у гэтым клубе да канца сезона 2020/21.

У пачатку 2023 года далучыўся да ЛКС з Явішавіцаў.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 Д3 Прамень 3 0 2015 Д3 Прамень 20 1 2016 Д2 Прамень 25 0 2017 Д2 Прамень 29 0 2018 Д1 Прамень 12 0 2020 Д2 Ліда 18 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Футбалісты паводле клубаў Польшчы