«Ахотны Рад» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Лубянка» і «Бібліятэка імя Леніна». Знаходзіцца на тэрыторыі Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы. «Ахотны рад» — найбліжэйшая да Краснай плошчы станцыя метро.
Гісторыя і паходжанне назвы Станцыя была адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская».
Да сакавіка 1938 года ад станцыі дзейнічаў відэлечны рух (у суадносінах 1:1) у кірунку станцый «Бібліятэка імя Леніна» і «Камінтэрн» (цяпер «Аляксандраўскі сад»). Пасля вылучэння Арбацкага радыуса ў самастойную лінію тунэль да «Аляксандраўскага сада» (у той час гэта станцыя звалася «Камінтэрн», 24 снежня 1946 года стала «Калінінскай») выкарыстоўваўся для службовых мэт. Пры будаванні гандлёвага цэнтра пад Манежнай плошчай у сярэдзіне 1990-х гадоў тунэль быў напалову засыпаны (быў разабраны адзін пуць, які раней служыў для руху ад «Аляксандраўскага саду», другі захаваўся).
Падземны пераход на станцыю «Тэатральная» быў адкрыты 30 снежня 1944 года, раней пераход ужыццяўляўся толькі праз агульны вестыбюль.
29 лістапада 1959 года быў пабудаваны выхад са станцыі ў адзін з першых падземных пераходаў у Маскве (пад Ахотным Радам).
7 лістапада 1974 года адкрыўся другі пераходны калідор на станцыю «Тэатральная», з гэтага моманту кожны з калідораў працуе на пераход толькі ў адзін бок.
Станцыя атрымала сваю назву ад вуліцы Ахотны Рад (у той час — плошча Ахотнага рада). Плошча была названа ад крамаў, якія знаходзіліся тут у XVIII—XIX стагоддзях, дзе гандлявалі здабычай паляўнічых — бітай дзічынай і птушкай. У XIX стагоддзі Ахотны рад набыў вылучна гандлёвы характар: там размясціліся гандлёвыя крамы, склады, гасцініцы, корчмы. У 1956 годзе плошча была ператворана ў вуліцу, якая ў 1961—1990 гадах была часткай праспекта Маркса.
Спасылкі «Охотный Ряд» на сайте metro.molot.ru. «Охотный Ряд» в программе «Подземка» на Радио801.
Катэгорыя:Станцыі Маскоўскага метрапалітэна Катэгорыя:Пілонныя станцыі