Кафірніга́н () — рака ў Таджыкістане і на мяжы з Узбекістанам, правы прыток ракі Амудар’я.
Даўжыня ракі 387 км. Плошча вадазбору 11 600 км². Сярэдні расход вады 156 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Гісарскім хрыбце. Працякае па Гісарскай даліне і ў гарах на захадзе ад яе. Сілкаванне пераважна снегавое. На рацэ знаходзіцца горад Вахдат. У даліне Кафірнігана — сталіца Таджыкістана горад Душанбэ.
Літаратура
Спасылкі Кафирниган // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Рэкі Азіі Катэгорыя:Рэкі Таджыкістана Катэгорыя:Памежныя рэкі