Чэмпіяна́т све́ту 2018 (, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2018 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2017/2018. Турнір стаў 84-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 42-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.

Турнір

Чэмпіянат свету 2018 года стаў 84-м чэмпіянатам свету па снукеры, які праходзіць штогод з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.

Чэмпіянат свету 2018 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 20-м і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2017/2018.

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы

Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £218,000 і склаў £1,968,000 (найвышэйшы прызавы фонд снукернага турніру ў гісторыі снукера). Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2017 атрымаў пераможца турніру — £425,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера. Такім чынам, галоўны снукерны прыз упершыню перасягнуў адзнаку ў 400 тысяч фунтаў.

Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£425000Фіналіст£180000Паўфіналісты£85000Чвэрцьфіналісты£425001/8 фіналу£275001/16 фіналу£18000Снукерысты з топ-16 сеяных, якія пачалі турнір з 1/16 фіналу без кваліфікацыі, не атрымлівалі рэйтынгавых ачкоў у выпадку паразы ў першым жа матчы.1/24 фіналу£135001/40 фіналу£9000Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі£1000Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі£10000Агульны прызавы фонд £1968000 Максімальны брэйк £40000Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £40000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні. Максімальны брэйк у кваліфікацыі £10000Паводле правілаў прызоў за максімальныя брэйкі на рэйтынгавых турнірах аўтар максімаьнага брэйка ў асноўнай стадыі мусіў атрымліваць £5000, аднак арганізатары павялічылі прыз да £10000. Пераходны прыз за максімум, які павялічваецца з кожным наступным турнірам, застаўся на тым жа ўзроўні.

Фармат турніру

На чэмпіянаце свету 2018 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 128 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню з 2013 года праходзіла ў Англійскім інстытуце спорта ў Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.

16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.

Стадыя Тэрміны Першы кваліфікацыйны раўнд 11 — 14 красавіка 19 10 Другі кваліфікацыйны раўнд 15 — 16 красавіка 19 10 Трэці кваліфікацыйны раўнд 17 — 18 красавіка 19 10 1/16 фіналу 21 — 26 красавіка 19 10 1/8 фіналу 26 — 30 красавіка 25 13 1/4 фіналу 1 — 2 мая 25 13 1/2 фіналу 3 — 5 мая 33 17 Фінал 6 — 7 мая 35 18

Удзельнікі

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.

42-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 26-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. Такім чынам, ён скараціў адставанне ад рэкордных паказчыкаў Стывена Хендры (27 удзелаў у асноўнай стадыі запар) і Стыва Дэвіса (30 удзелаў у Крусібле ў кар'еры). У 24-ы раз запар у Крусібле гуляў 42-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе.

У 2018 годзе ў Крусібл патрапілі 4 дэбютанты: Крыс Уэйклін (55), Цепчая Ун-Ну (58), Ліам Хайфілд (64) і Лю Хаацянь (68).

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца са Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету. Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ сем удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Сэлбі (3 тытулы: 2014, 2016, 2017), Марк Уільямс (2 тытулы: 2000, 2003), Сцюарт Бінэм (2015), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006) і Шон Мёрфі (2005).

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2018 года стаў 43-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу падчас турніру таксама было 43 гады, а Джону Хігінсу, Роні О’Салівану і Роберту Мілкінсу — па 42. Самым маладым гульцом, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва, стаў 20-гадовы Лю Хаацянь. Луку Брэсэлю падчас спаборніцтва было 23 гады, а Крысу Уэйкліну, Кайрэну Уілсану і Джэку Лісоўскі — па 26.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.

Леташні пераможцаДэбютант турніру

Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 1 19.06.1983 2005 Перамога (2014, 2016, 2017) 13 39 29 10 74.36% 847 470 377 55.49% 281 68 143 3.01 12.46 1331180 2 2 05.12.1975 1993 Перамога (2001, 2004, 2008, 2012, 2013) 25 82 62 20 75.61% 1686 991 695 58.78% 706 162 147 2.39 10.41 1984200 3 3 01.04.1987 2007 Фінал (2016) 11 28 17 11 60.71% 581 303 278 52.15% 237 55 139 2.45 10.56 411270 4 4 20.08.1989 2007 Фінал (2011) 8 22 14 8 63.64% 474 257 217 54.22% 166 33 142 2.86 14.36 350400 5 5 18.05.1975 1995 23 69 50 19 72.46% 1442 809 633 56.1% 535 127 143 2.7 11.35 1699800 6 6 23.04.1979 2006 Фінал (2013) 12 29 17 12 58.62% 605 307 298 50.74% 183 28 141 3.31 21.61 466820 7 7 21.03.1975 1997 Перамога (2000, 2003) 19 49 32 17 65.31% 984 545 439 55.39% 309 39 147 3.18 25.23 787050 8 8 10.08.1982 2002 Перамога (2005) 15 41 27 14 65.85% 849 459 390 54.06% 298 62 138 2.85 13.69 751370 9 9 23.12.1991 2014 Чвэрцьфінал (2016, 2017) 3 7 4 3 57.14% 137 67 70 48.91% 37 5 143 3.7 27.4 87100 10 10 11.02.1982 2005 Перамога (2010) 13 32 20 12 62.5% 646 362 284 56.04% 225 54 145 2.87 11.96 543820 11 11 08.01.1978 1999 Паўфінал (2006, 2016) 17 31 14 17 45.16% 578 280 298 48.44% 186 39 138 3.11 14.82 380700 12 12 21.05.1976 2000 Перамога (2015) 11 21 11 10 52.38% 416 209 207 50.24% 135 22 145 3.08 18.91 519570 13 13 08.03.1995 2012 1/16 фіналу (2012, 2017) 2 2 0 2 0% 34 14 20 41.18% 12 2 116 2.83 17 45600 14 14 05.02.1991 2015 Чвэрцьфінал (2015) 3 6 3 3 50% 114 52 62 45.61% 38 5 137 3 22.8 82200 15 15 25.07.1979 2003 Фінал (2008, 2012) 15 35 20 15 57.14% 710 364 346 51.27% 209 34 147 3.4 20.88 513125 16 16 22.02.1986 2007 Паўфінал (2009) 11 23 12 11 52.17% 451 230 221 51% 159 36 146 2.84 12.53 238100 17 17 23.03.1980 2004 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) 12 20 8 12 40% 353 166 187 47.03% 100 17 134 3.53 20.76 225005 18 18 13.03.1981 2004 Паўфінал (2007, 2012) 14 28 14 14 50% 522 285 237 54.6% 167 31 143 3.13 16.84 322980 21 21 12.05.1977 1997 Перамога (2006) 18 38 21 17 55.26% 770 379 391 49.22% 215 21 146 3.58 36.67 715400 22 22 13.08.1974 1999 Паўфінал (2008) 14 25 11 14 44% 481 238 243 49.48% 138 17 145 3.49 28.29 319100 25 25 10.02.1989 2014 1/8 фіналу (2017) 2 3 1 2 33.33% 51 24 27 47.06% 14 1 131 3.64 51 65100 27 27 11.11.1982 2009 Паўфінал (2013) 6 11 5 6 45.45% 217 109 108 50.23% 72 13 140 3.01 16.69 176195 30 30 25.06.1991 2013 1/16 фіналу (2013) 1 1 0 1 0% 13 3 10 23.08% 2 1 100 6.5 13 46100 34 34 03.05.1986 2011 1/16 фіналу (2011, 2015, 2017) 3 3 0 3 0% 45 15 30 33.33% 15 0 87 3 — 64250 37 37 06.03.1976 2002 1/8 фіналу (2002, 2013) 7 9 2 7 22.22% 148 56 92 37.84% 29 2 106 5.1 74 163800 51 51 14.02.1988 2012 Чвэрцьфінал (2012) 1 3 2 1 66.67% 65 34 31 33.33% 18 7 138 3 — 70350 52 52 11.09.1977 1998 Фінал (2000, 2005) 15 44 29 15 65.91% 904 504 400 55.75% 317 56 145 2.85 16.14 750480 55 55 06.03.1992 2018 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 20600 56 56 14.05.1990 2015 1/16 фіналу (2015, 2017) 2 2 0 2 0% 33 13 20 39.39% 11 3 124 3 11 43100 58 58 18.04.1985 2018 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 25500 64 64 01.12.1990 2018 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 33100 68 68 29.11.1997 2018 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0

Катыроўкі букмекераў

21 красавіка, у дзень пачатку чэмпіянату свету афіцыйны спонсар турніру кампанія Betfred выставіла наступныя каэфіцыэнты на перамогу ўдзельнікаў ва ўсім чэмпіянаце.

Гулец Каэфіцыэнт Гулец Каэфіцыэнт Роні О’Саліван (2) 5/2 Стывен Магуайр (18) 100/1 Марк Сэлбі (1) 9/2 Лука Брэсэль (13) 100/1 Джад Трамп (4) 15/2 Сяа Гадун (25) 125/1 Джон Хігінс (5) 11/1 Энтані Мак-Гіл (14) 125/1 Дзін Цзюньхуэй (3) 14/1 Джо Пэры (22) 150/1 Ніл Робертсан (10) 16/1 Рыкі Уолдэн (27) 150/1 Марк Уільямс (7) 20/1 Грэм Дот (21) 200/1 Бары Хокінс (6) 22/1 Мэцью Стывенс (52) 300/1 Шон Мёрфі (8) 25/1 Джэймі Джонс (51) 300/1 Кайрэн Уілсан (9) 33/1 Лю Хаацянь (68) 300/1 Марк Ален (16) 33/1 Крыс Уэйклін (55) 500/1 Сцюарт Бінэм (12) 40/1 Сцюарт Кэрынгтан (56) 500/1 Раян Дэй (17) 40/1 Джымі Робертсан (34) 500/1 Марка Фу (11) 100/1 Цепчая Ун-Ну (58) 500/1 Джэк Лісоўскі (30) 100/1 Ліам Хайфілд (64) 500/1 Алістэр Картэр (15) 100/1 Роберт Мілкінс (37) 500/1

Асноўная сетка

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У 31 матчы чэмпіянату свету 2018 года снукерысты аформілі 84 соценныя брэйкі, што на 10 сэнчуры больш, чым у 2017 годзе. Колькасць серый, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 417 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 13 паўсоценных серый у матчы.