Аніке́й Гарнаста́й (? — перад 1567) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын Астафія Гарнастая.

Дваранін гаспадарскі ў 1529, дзяржаўца дубіцкі і каняўскі, ключнік віленскі ў 1533, пісар ВКЛ у 1539, староста чаркаскі і канеўскі да 1547, дзяржаўца любашанскі ў 1546—55, староста гомельскі з 1547 і рэчыцкі з 1555, пасля брата Івана з 1551 маршалак гаспадарскі.

Першай яго жонкай была Настасся, дачка Р. Грамыкі, другой — Багдана Храбтовіч, дачкой Багдана Марцінавіча Храптовіча, якая прынесла яму ў пасаг частку маёнткаў Горы і Дудаковічы ў Аршанскім павеце (па сваёй маці, князёўне Аўдоцці Друцкай-Горскай). Меў адзінага сына Фрыдэрыка, які памёр маладым без нашчадкаў, пасля чаго яго маёнткі перайшлі да стрыечных братоў.

Літаратура Насевіч В. Гарнастаі //

Анікей Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты гомельскія Катэгорыя:Старосты канеўскія Катэгорыя:Старосты рэчыцкія Катэгорыя:Старосты чаркаскія Катэгорыя:Старосты каняўскія Катэгорыя:Старосты дубіцкія Катэгорыя:Старосты любашанскія Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Дваране гаспадарскія