Валерый Мараў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера З 2011 года выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2013 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, а сезон 2014 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі Смалявічы-СТІ. У 2015 годзе вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ», у асноўным зноў выступаў за дубль. 17 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць мазырскай «Славіі» (2:1). Аднак, больш да канца сезона на полі не з’яўляўся.
У 2016 годзе, пакінуўшы жодзінскі клуб, стаў іграком «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2018 года праходзіў прагляд у мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе сталічнага клуба, аднак пазней страціў месца ў аснове. У жніўні 2018 года пакінуў «Прамень» і неўзабаве перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, дзе гуляў да канца сезона 2018.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Тарпеда-БелАЗ 22 2 2012 дубль Тарпеда-БелАЗ ? ? 2013 дубль Тарпеда-БелАЗ ? ? 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 25 0 2015 Д1 Тарпеда-БелАЗ 1 0 2016 Д2 Орша 24 1 2017 Д2 Орша 26 1 2018 (1) Д1 Прамень 11 0 2018 (2) Д2 ЮАС 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы