Арагуа́я () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у Бразіліі, левы прыток ракі Такантынс (басейн Амазонкі).
Даўжыня ракі 2630 (прыблізна 2670Арагуая // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org) км. Плошча вадазбору 370 000 км². Сярэдні расход вады каля 8500 м³/с.
Выток ракі знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Бразільскага нагор’я і дакладна не вызначаны (у горным масіве Арара ў штаце Мату-Гросу або ў горным хрыбце Кайапу на мяжы штатаў Гаяс і Мату-Гросу). Працякае ў напрамку з поўдня на поўнач. У сярэднім цячэнні рака разгаліноўваецца на 2 рукавы, утвараючы самы вялікі рачны востраў Бананал (даўжыня каля 320 км, найбольшая шырыня 60 км, плошча 19 162 км²). Упадае ў раку Такантынс у аднайменным штаце. У ніжнім цячэнні на рацэ парогі. Суднаходная на 1300 км ад вусця.
Прытокі: Рыу-да-Морт, Баніту, Гаркаш, Тапірарэ, Клару, Вермільу, Тукупа, Чаванту і інш. Каля ракі гарады Барра-ду-Гарсас, Арагарсаш, Аруанан, Луіс-Алвіс, Сан-Феліс-ду-Арагуая, Санта-Тэрэзіна, Арагуасема, Кансейсан-ду-Арагуая, Сао-Джэралду-ду-Арагуая і інш.
Літаратура
География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006.
Спасылкі Арагуая // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Энциклопедический справочник «Латинская Америка» / Главный редактор В. В. Вольский. — М.: Советская Энциклопедия. 1979—1982. Araguaia River // Encyclopaedia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Басейн Амазонкі