Агаласоўка ў  — даданне ў тэкст дадатковых знакаў, якія паказваюць галосныя гукі і іншыя нюансы вымаўлення (напрыклад, падваенне зычных). Самі гэтыя знакі таксама называюць агаласоўкамі. У арабскім пісьме агаласоўкі называюцца  або ташкіль, а ў яўрэйскім — . Знакі агаласоўкі былі вынайдзеныя пазней, чым знакі , і ў тэксце выкарыстоўваюцца для абазначэння галосных сумесна з імі.

У ідэаграфічным пісьме падобную функцыю выконвае фанетычная транскрыпцыя (фурыгана і  ў японскім пісьме,  і піньінь ў кітайскім), якая размяшчаецца над іерогліфамі. Гэтую транскрыпцыю называюць  або рубі, па назве выкарыстанага шрыфта.

Катэгорыя:Алфавіты