Герцагства Верхняя Баварыя () — герцагства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала ў 1255—1340 і 1349—1363 гадах.

Гісторыя Першае стварэнне Верхнебаварскае герцагства было ўтворана ў 1255 годзе ў выніку падзелу ўладанняў герцага Атона II паміж яго сынамі: Генрых атрымаў Ніжнюю Баварыю, а Людвіг — Верхнюю (з Пфальцам).

Пасля згасання ніжнебаварскай лініі Вітэльсбахаў Людвігу IV удалося ў 1340 годзе зноў аб'яднаць баварскія ўладанні сям'і ў адно цэлае.

Другое стварэнне Калі ў 1347 годзе памёр імператар Людвіг IV, то спачатку яго шасцёра сыноў кіравалі яго ўладаннямі сумесна, а затым, паводле Ландсбергскага дагавора 1349 года, спадчына была падзелена, і Верхнюю Баварыю атрымалі Людвіг V, Людвіг VI і Атон V (двое апошніх абмянялі ў 1351 годзе ў Людвіга V свае долі спадчыны ў Верхняй Баварыі на Брандэнбургскую і Лужыцкую маркі).

Калі ў 1363 годзе нечакана сканаў герцаг Мейнхард III, не пакінуўшы спадчынніка, Верхняя Баварыя была далучана да Баварска-Ландсгуцкага герцагства.

Герцагі Верхняй Баварыі Першае стварэнне Людвіг II (1255—1294) Рудольф I (1294—1317) Людвіг IV (1317—1340)

Другое стварэнне Людвіг V (1349—1361) Людвіг VI (1349—1351) Атон V (1349—1351) Мейнхард III (1361—1363)

Катэгорыя:Герцагствы Германіі Катэгорыя:Гісторыя Баварыі Катэгорыя:1255 год у Еўропе Катэгорыя:1349 год у Еўропе Катэгорыя:XIII стагоддзе ў Германіі Катэгорыя:XIV стагоддзе ў Германіі