І́стра () — рака ў Маскоўскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Масква (прыток Акі, басейн Волгі).

Назва Назва старабалцкага паходжання.

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — латышская рачная назва Istra, літоўская Įstras (< Instras)A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 131—132., пруская *Instra (> InstrutM. Biolok. Zuflüsse zur Ostsee zwischen unterer Weichsel und Pregel. Stuttgart, 1989.), таксама назва прытока дзесенскай ракі Сноў рэчкі Істраўка (< Істра)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. — С.-Петербург, 1913. — С. 208..

Ад балцкага *Isra (без устаўных -n- i -t-), якое з дапамогай пашыральніка -(e)r- ад індаеўрапейскага *eis- / *is- «хутка рухацца», а тое ад карацейшага *ei- / *i- «ісці»V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 300—301..

Той жа гідранімічны корань Is- у рачной назве Іса, а з пашыральнікам -(е)l- — у назве Іслач (з другой асновай Ak- са значэннем «крыніца, вада, рака»). Фанетычны варыянт гэтага кораня Jas- у назве Ясельда (з другой асновай -(u)da са значэннем «вада, рака»).

Значэнне назвы Істра можна перадаць як «Плыткая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня ракі 113 км. Плошча вадазбору 2050 км². Сярэдні расход вады за 12 км ад вусця (гідралагічны пост Паўлаўская СлабадаИстра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») 11,3 (12,1) м³/с. Выток ракі знаходзіцца на Маскоўскім узвышшы, непадалёк ад пасёлка Каськова. Працякае па тэрыторыі Сонечнагорскага, Істрынскага і Краснагорскага раёнаў Маскоўскай вобласці. Упадае ў раку Масква ў раёне сяла Пятрова-Дальняе (Краснагорскі раён).

Прытокі Істры: Бялянка, Гразеўка (Гразева), Пясочная, Малая Істра, Раменка, Катыш, Чорная і інш.

На рацэ горад Істра, створанае ў 1935 годзе Істрынскае вадасховішча і ГЭС.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Истра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Масквы