Аляксей Пракопавіч Шпа́каў ( — ) — вучоны ў галіне заатэхніі, доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1984).
Біяграфія А. П. Шпакаў нарадзіўся ў вёсцы Вербеж (сучасны Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1953 годзе скончыў ветэрынарны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута (сучасная Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны) і застаўся працаваць у ім на кафедры кармлення сельскагаспадарчай жывёлы асістэнтам. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комбинированный силос в кормлении свиней», у 1983 годзе доктарскую на тэму «Полноценное кормление свиней на основе изучения состава кормов и использования комбикормов из муки ячменной и БВМД» Кафедра кормления сельскохозяйственных животных им. профессора В. Ф. Лемеша. История // Афіцыйны сайт ВДАВМ. У 1984 годзе А. П. Шпакаву прысвоена вучонае званне прафесара. У жніўні 1975 г., пасля смерці У. П. Лемеша, узначаліў кафедру кармлення сельскагаспадарчай жывёлы і кіраваў ёю да снежня 2000 года.
Памёр А. П. Шпакаў у 2014 годзе. Пахаваны ў Віцебску.
Навуковая дзейнасць А. П. Шпакаву належаць навуковы працы па вывучэнню кармоў на тэрыторыі Беларусі, прадуктаў мікрабіялагічнага сінтэзу, кармавых дабавак. Займаўся распрацоўкай рэцэптаў камбісіласаў, бялкова-вітаміна-мінеральных дабавак і камбікармоў.
Сярод апублікаванага: Полноценное кормление свиней на основе изучения состава кормов и использования комбикормов из муки ячменной и БВМД : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.02.02. — Витебск, 1981. — 522 с. : ил. + Прил. (с. 523—634). Силосование кормов [Текст] : (Справочные материалы) / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — Минск : Урожай, 1965. — 275 с. : ил.; 17 см. Кормовые нормы и состав кормов : Справ. пособие / [Шпаков А. П. и др.]. — Минск : Ураджай, 1991. — 384 с.; 20 см; ISBN 5-7860-0498-8 (В пер.) Приготовление и использование кормовых смесей и комбикормов в хозяйствах / А. П. Шпаков, М. Ф. Садовский. — Минск : Ураджай, 1988. — 215, с. : ил.; 20 см; ISBN 5-7860-0290-х Кормовые нормы и таблицы [Текст] / В. Ф. Лемеш, А. П. Шпаков, В. К. Назаров. — 2-е изд., испр. и доп. — Минск : Ураджай, 1973. — 336 с.; 21 см.
Узнагароды Медаль «За працоўную доблесць» Медаль «Ветэран працы» Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога камітэта КПБ і Віцебскага аблвыканкама і інш. Нагрудныя знакі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР і Прэзідыума ЦК прафсаюза «Ударнік адзінаццатай пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва 1979 года» Знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» Медаль за ўдзел у ВДНГ СССР 1979 г. Шэраг іншых грамат і падзяк, у т.л. ад кіраўніцтва ВДВАМ.
Літаратура — С. 455.
Спасылкі Кафедра кормления сельскохозяйственных животных им. профессора В. Ф. Лемеша. История // Афіцыйны сайт ВДАВМ Российская государственная библиотека (вынікі пошуку)
Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі