Шахунья () — горад (з 1943) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шахунскага раёна Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 22,4 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1921 годзе.
Горад размешчаны за 240 км на поўнач ад Ніжняга Ноўгарада, на аўтамабільнай і чыгуначнай трасе Ніжні Ноўгарад — Кіраў. Насельніцтва
Эканоміка Філіял дэпо і шэраг значных чыгуначных прадпрыемстваў. Малаказавод, леспрамгас, дрэваапрацоўчы завод, прадпрыемства па выпуску паветраачышчальных фільтраў, вышывальная фабрыка, якая развівае мясцовыя традыцыі ткацтва.
Катэгорыя:Гарады Ніжагародскай вобласці