Аляксей Рудзянок (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Стоўбцы, кар’еру пачаў у клубе Другой лігі «Гарадзея». Пасля выхаду каманды ў Першую лігу ў сезоне 2011 страціў месца ў складзе, і ў 2012 годзе перайшоў у «Іслач», якой таксама дапамог выйсці ў Першую лігу. У складзе «Іслачы» ўлетку 2013 года выйграў бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА. У сезоне 2014 гуляў за «Рэчыцу-2014», якой дапамог заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.
У сезоне 2015 гуляў у Другой лізе за клубы «Колас» і «Клецк». У 2016 годзе далучыўся да дэбютанта Вышэйшай лігі — клуба «Крумкачы», у складзе якога гуляў за дубль. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 11 мая 2016 года, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць салігорскага «Шахцёра» (2:0), аднак гэты матч так і застаўся адзіным у элітным дывізіёне ў асноўнай камандзе мінчан. У сезоне 2017 вярнуўся ў Першую лігу, выступаў спачатку за «Нёман-Агра», а ў ліпені перабраўся ў «Смаргонь». З 14 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі.
У снежні 2017 года пасля чатырохгадовага перапынку зноў стаў іграком «Іслачы». У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Пад канец сезона стаў выкарыстоўвацца ў якасці паўабаронцы. У сезоне 2019 стаў радзей з’яўляцца на полі (чатыры разы выйшаў на замену ў чэмпіянаце Беларусі і тройчы ў Кубку Беларусі), часцей гуляў за дубль.
У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Іслач» і неўзабаве папоўніў склад мінскага НФК, дзе стаў гуляць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2020 года пакінуў каманду.
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны на 2 гады па справе аб дагаварных матчах.
Міжнародная кар’ера У верасні 2009 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 14 мая 2012 года згуляў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў), выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны (1:1).
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Бронзавы прызёр Кубка рэгіёнаў УЕФА: 2013
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2010 Д3 Гарадзея 28 7 2011 Д2 Гарадзея 5 0 2012 Д3 Іслач 28 10 2013 Д2 Іслач 15 0 2014 Д2 Рэчыца-2014 26 2 2015 (1) Д3 Колас 6 0 2015 (2) Д3 Клецк 13 0 2016 Д1 Крумкачы 1 0 2017 (1) Д2 Нёман-Агра 15 6 2017 (2) Д2 Смаргонь 15 8 2018 Д1 Іслач 24 1 2019 (1) Д1 Іслач 4 0 2019 (2) Д2 НФК 13 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Колас-Дружба Катэгорыя:Ігракі ФК Клецк Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь