Чы́на гла́дкая, Сачавічнік гладкі — у крыніцы пад назвай (Lathyrus laevigatus) — кветкавая расліна з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 70 см з паўзучым карэнішчам чорна-бурага колеру. Сцябло прамое, голае ў ніжняй частцы і разгалінаванае ў верхняй. Лісце складанае, з 3—6 пар ланцэтных, эліптычных або падоўжана-яйкападобных лісткоў. Кветкі паніклыя, залаціста-жоўтага колеру. Плод — боб.
Пашырэнне і экалогія З’яўляецца эндэмікам флоры Еўропы, рэліктавы від на ўсходняй мяжы арэала. Пераважна распаўсюджаны ў Альпах, Пірэнеях, Апенінах, Карпатах і на БалканахЧина гладкая Lathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Fritsch // Красная книга Украины. Расце ў асветленых месцах у вільготных лясах, зарасніках арэшніку і шэрай вольхі. Цвіце ў красавіку—чэрвені. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (карэнішчам).
Ахоўны статус Від занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі (III катэгорыяLathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Gren. // Растения белоруссии (Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH) ), Літвы, Расіі (Леніградскай, Пскоўскай і Цвярской абласцейLathyrus laevigatus (Waldst. & Kit.) Gren // Информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ») ), Украіны.
Літаратура Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 140.
Спасылкі
Чина гладкая Lathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Fritsch // Красная книга Украины Lathyrus laevigatus (Waldst. et Kit.) Gren. // Растения белоруссии (Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH) Lathyrus laevigatus (Waldst. & Kit.) Gren // Информационно-аналитическая система «Особо охраняемые природные территории России» (ИАС «ООПТ РФ»)
Катэгорыя:Чына Катэгорыя:Флора Еўропы