Абральёс () — архіпелаг з 6 малых астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна каля ўзбярэжжа бразільскага штата Баія. Агульная плошча сушы — 1,076 км². Сталага насельніцтва няма.
Геаграфія Архіпелаг Абральёс месціцца за 58 км на паўднёвы ўсход ад бразільскага горада Каравелас, фармальна падпарадкаваны гарадскому муніцыпалітэту.
Астравы маюць часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Найбольшы па плошчы востраў Санта-Барбара займае плошчу 56,9 га.
Прырода На астравах пераважае травяністая расліннасць. Асноўныя насельнікі сушы — марскія птушкі, сойкі, дзятлы. У 2010 г. архіпелаг быў абвешчаны Рамсарскім угоддзем. Вялікую цікавасць уяўляюць навакольныя каралавыя рыфы. Каля астравоў назіраюцца міграцыі гарбатых кітоў.
Для захавання мясцовай прыроды створаны марскі нацыянальны парк Абральёс агульнай плошчай 91 300 га.
Гісторыя Астравы Абральёс былі адкрыты ў 1503 г. іспанскай экспедыцыяй, у склад якой уваходзіў Амерыга Веспучы. У 1822 г. увайшлі ў склад Бразіліі. У 1832 г. даследаваны Чарльзам Дарвіным.
У 1983 г. астравы Абральёс сталі часткай аднайменнага марскога нацыянальнага парка.
Спасылкі Abrolhos (Bahia) Mergulho em Abrolhos Brazilian coral reefs in a period of global change: A synthesis Abrolhos Marine National Park
Катэгорыя:Астравы Бразіліі Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Нацыянальныя паркі Бразіліі