Вазу́зскае ( — вадасховішча ў Смаленскай і Цвярской абласцях Расіі на рацэ Вазуза. З’яўляецца часткай Вазузскай гідратэхнічнай сістэмы.
Вадасховішча ўведзена ў эксплуатацыю ў 1977Вазузское водохранилище // Федеральное агентство водных ресурсов (Росводресурсы) годзе. Плошча паверхні пры нармальным падпорным узроўні 106 км². Даўжыня вадасховішча 84Григорьева И. Л. Вазузское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 2,1 км. Найбольшая глыбіня 28,1 м, сярэдняя — 5,1 м. Ваганні ўзроўню вады да 10 м. Карысны аб’ём 428 млн м³. Плаціна вадасховішча земляная і знаходзіцца за 5,1 км ад вусця Вазузы. Даўжыня плаціны 883 м, яе вышыня 35 м. Плошча вадазбору 6890 км². Катлавіна вадасховішча складаецца з чатырох плёсаў, утвораных затопленымі далінамі рэк Вазуза, Асуга, Касня, Гжаць.
Каналам Гжаць—Яўза Вазузскае вадасховішча злучаецца з Яўзскім вадасховішчам і разам з Верхнерузскім вадасховішчам утварае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, выкарыстоўваемую ў мэтах паляпшэння водазабеспячэння горада Масквы.
Літаратура
Спасылкі Вазузское водохранилище // Федеральное агентство водных ресурсов (Росводресурсы) Григорьева И. Л. Вазузское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Геаграфія Смаленскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Цвярской вобласці Катэгорыя:Басейн Волгі