Гу́стаў Ге́нрых Эрнст Фры́дрых Фон Інгеналь (; , Нойвід — , ) — нямецкі ваенны дзеяч, адмірал. У 1909—1910 камандаваў Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай. Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора на пачатку Першай сусветнай вайныNew York Times. 20 December 1933. p. 22. Звольнены пасля няўдалай для немцаў бітвы ля Догер-банкі.
Біяграфія Фрыдрых Інгеналь нарадзіўся ў сям’і гандляра, у 1874 годзе пачаў службу на флоце, правёў шмат гадоў на Далёкім Усходзе. У 1895 годзе ўдзельнічаў у Япона-кітайскай вайне (Германія прымала ўдзел у гэтай вайне — гл. Траістая інтэрвенцыя). У 1897 годзе Інгеналь быў пераведзены ў Берлінскае Адміралцейства, у 1904 годзе прызначаны камандарам імператарскай яхты . У 1908 годзе атрымаў званне контр-адмірала з правам дадання да свайго прозвішча прыстаўкі -фон, што азначала ўзвядзенне ў дваранства (27 студзеня 1909 года). Прызначаны Галоўнакамандуючым флоту ў студзені 1913 годаNew York Times. 20 December 1933. p. 22.
Першая сусветная вайна З пачаткам Першай сусветнай вайны Інгеналь распрацаваў для германскага флота тактыку хуткіх і рашучых баявых аперацый, гэтая тактыка не знайшла падтрымкі вышэйшага германскага адміралітэта. Яго ідэя заключалася ў частых укольчатых нападах брытанскіх судоў, правакуючых праціўніка на неасцярожныя контрудары. Такая тактыка не прынесла вынікаў, у першым значным сутыкненні — Бітве ў Гельгаландскай бухце 28 жніўня 1914 года Германскі ваенны флот страціў 3 лёгкіх крэйсера і мінаносец. У другім сутыкненні 24 студзеня 1915 года ў Бітве ля Догер-банкі страты былі яшчэ значней. Фрыдрых Фон Інгеналь быў адхілены ад камандавання Флотам адкрытага мора 2 лютага 1915 года, яго змяніў адмірал Гуга фон Поль.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны брытанцы запатрабавалі ад Германіі выдачы Інгеналя, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах, але немцы яго не выдалі. Фрыдрых Фон Інгеналь памёр у Берліне 19 снежня 1933 года.
Узнагароды
Прускі ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дубовым лісцем і мячаміMarinekabinett (Hrsg.): Rangliste der Kaiserlich Deutschen Marine. E.S. Mittler & Sohn. Berlin 1918. S. 5.; Прускі Ордэн Кароны 1-й ступені; Прускі ордэн Дома Гогенцолернаў 2-й ступені (Крыж комтура); Прускі Жалезны крыж 2-й ступені; Прускі Жалезны крыж 1-й ступені; Пруская Узнагарода за службу; Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»; Саксонскі ордэн Альбрэхта; Саксен-Ваймарскі ордэн Белага сокала.
Спасылкі
Вялікія адміралы
Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Адміралы Першай сусветнай вайны