thumb|250px|left|Успенскі сабор, усходні бок Уладзімір () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 339,5 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 990 годзеДиба Ю. Р. Літописні свідчення про заснування міста Володимира наприкінці Х століття - Володимир на Лузі чи Владімір на Клязьмі.

Размешчаны на левым беразе ракі Клязьмы, за 180 км на паўночны ўсход ад Масквы. Буйны транспартны вузел на аўтамабільнай (М-7 «Волга») і чыгуначнай (Масква — Ніжні Ноўгарад) магістралях (станцыя Уладзімір).

Плошча зямель у межах горада — 124,6 км², плошча самога горада 60 км². Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, з'яўляецца прызнаным турыстычным цэнтрам.

Прамысловасць: машынабудаванне (АТ «Аўтапрыбор», завод «Точмаш», трактарны завод, завод «Электрапрыбор»), хімічная прамысловасць (Уладзімірскі хімічны завод), энергетыка, харчовая прамысловасць.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Юрый Барысавіч Левітан, савецкі дыктар радыё Мікалай Мікалаевіч Варонін (1904—1976) — расійскі савецкі археолаг, адзін з найбуйнейых спецыялістаў па гісторыі культуры і дойлідства Старажытнай Русі. Віталь Маклакоў (нар. 1970) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Сяргей Іванавіч Танееў (1856—1915) — рускі кампазітар, піяніст, педагог.

Гарады-пабрацімы

Літаратура

Диба Юрій. Літописні свідчення про заснування міста Володимира наприкінці Х століття - Володимир на Лузі чи Владімір на Клязьмі

Катэгорыя:Гарады Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Залатое кальцо Расіі