Гірча́ кменалістая (Selinum carvifolia) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовая расліна вышынёй 30—100 см. Сцябло баразнаватае, з вузкімі крылатымі рэбрамі, простае або галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе і прыкаранёвае лісце шматразова перыста-рассечанае, на доўгіх чарашках. Верхняе лісце больш дробнае, менш рассечанае і амаль сядзячае. Кветкі белыя або чырванаватыя, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік (пры высыханні распадаецца на дзве палавінкі).
Арэал і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі. Заносны від на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі. Расце на ўзлесках, на лугах, берагах вадаёмаў, у хмызняках. Цвіце ў чэрвені—жніўні, насенне выспявае ў верасні.
Ахоўны статус Гірча кменалістая — даволі рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі ўсходняй Фенаскандыі, у Расіі (Рэспубліка Карэлія, Рэспубліка Татарстан, Растоўская, Курганская, Цюменская вобласці), на Украіне (Луганская вобласць).
Літаратура
Спасылкі
Гирча тминолистная (Selinum carvifolia (L.) L.) // Праект «Архив природы России» Selinum carvifolia в Красной книге Ростовской области // ИАС «ООПТ России» Apiaceae Selinum carvifolia (L.) L. // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1762 годзе