Мамака́н () — рака ў Іркуцкай вобласці Расіі, левы прыток ракі Віцім (басейн Лены). У верхнім цячэнні мае назву Сярэдні Мамакан ().

Даўжыня ракі 209Государственный водный реестр РФ км. Плошча вадазбору 9460 км². Сярэдні расход вады 180 м³/с. Агульнае падзенне ракі 1305Гидроузел на р. Мамакан // РусГидро м. Выток Мамакана знаходзіцца на Паўночна-Муйскім хрыбце. Рака перасякае Дзелюн-Уранскі хрыбет. Упадае ў Віцім каля пасёлка Мамакан. Жыўленне пераважна дажджавое.

На рацэ Мамаканскі гідравузел (Мамаканскае вадасховішча і Мамаканская ГЭС).

Прытокі Мамакана: Мамачок, Дадыхта, Калахта, Тамарак, Мандакач, Ікібзяк, Чортаў Мяшок, Правы Мамакан, Левы Мамакан, Каалу, Сіры, Джалту і інш. Рака суднаходная ад вусця да створу плаціны Мамаканскай ГЭС.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Григорьева И. Л. Мамаканское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Мамакан // Проект «Электронная Земля: научные информационные ресурсы и информационно-коммуникационные технологии» Гидроузел на р. Мамакан // РусГидро

Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Басейн Лены