Ле́бедзь () — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з XIII ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года, калі быў прыняты Галігунтам. Гербам карысталіся больш за 220 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Даўгялы, Доўгірды, Дуніны-Марцінкевічы, Гінвілы, Галоўчынскія, Завішы, Матушэвічы, Тальвашы, Шэметы, Юндзілы.
Апісанне У чырвоным полі сярэбраны лебедзь; клейнод — над прылбіцай з каронай такі ж самы лебедзь.
Знакамітыя асобы гербу «Лебедзь» Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі Генрык Вейсенгоф Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч Люцыян Жалігоўскі Геранім Марцінкевіч Станіслаў Баніфацы Юндзіл Францішак Юндзіл
Спасылкі
Катэгорыя:Прыватнаўласніцкія гербы Катэгорыя:Гербы Гарадзельскай уніі