Рычард Пайпс (;  — ) — польскі і амерыканскі гісторык, спецыялізаваўся на гісторыі Расііnashaniva.by.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Цешыне (Польшча) у яўрэйскай сям’і. У 1939 сям’я збегла ад нацыстаў спачатку ў Італію, а затым у ЗША.

Рычард Пайпс займаўся гісторыяй Расіі і быў адным з самых вядомых замежных спецыялістаў па гісторыі Расіі пачатку XX стагоддзя. Ён напісаў, у прыватнасці, класічную кнігу «Руская рэвалюцыя».

Акрамя акадэмічнай працы і адукацыі, Пайпс быў членам Team B, створанай уладамі ЗША ў 1976 годзе для ацэнкі пагрозы з боку Савецкага Саюза адначасова з ЦРУ. У пачатку 1980-х ён быў дарадцам прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Памёр у ЗША ва ўзросце 94 гадоў. Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі ЗША