Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў (РКСКППГА) — выбарчая лучнасць зацікаўленых згуртаванняў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, заснаваная 10 студзеня 2001 года. Заснавальнікамі выступілі прадстаўнікі Камуністычнай партыі, Партыі працы і справядлівасці, Рэспубліканскай партыі і 17 грамадскіх аб’яднанняў. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года ў ёй бралі ўдзел кіраўнікі 36 таварыстваў, што разам мелі звыш 4 мільёнаў членаў. На тых выбарах РКСКППГА паставіла на кожным выбарчым участку па 3 назіральнікі, каб тыя ў сваіх пратаколах сведчылі пра адсутнасць парушэнняў, якія знаходзілі апазіцыйныя назіральнікі. Падчас выбарчай кампаніі кіраўнік яе Сакратарыята Міхаіл Вобразаў заклікаў праваахоўныя органы да сілавых акцый. Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2004 года да яе складу ўваходзілі кіраўнікі 43 таварыстваў, што разам мелі больш за 5 мільёнаў членаў.
Удзельнікі У працы савета бралі ўдзел наступныя партыі: аграрная — Міхаіл Шыманскі, старшыня; камуністычная — Георгій Атаманаў і Ігар Катляроў, сакратары Цэнтральнага камітэта (ЦК), і Сяргей Касцян, 2-і сакратар; патрыятычная — Мікалай Улаховіч, старшыня; працы і справядлівасці — Віктар Сакалоў, 1-ы намеснік; рэспубліканская — Уладзімір Белазор, старшыня, і Віктар Віткоўскі, намеснік; сацыяльна-спартыўная — Уладзімір Александровіч, старшыня.
Удзельнікамі з ліку грамадскіх аб’яднанняў былі: «26 красавіка» — Міхаіл Вобразаў, старшыня; «Адзінства» — Марыя Худая, старшыня; «Баявое брацтва без межаў» — Віктар Сівохін, старшыня; Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — Анатоль Новікаў, старшыня, і Міхаіл Самонаў, намеснік; Беларускае педагагічнае таварыства — Леанід Ціханаў, старшыня; Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на вадзе — Анатоль Голуб, старшыня; Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі — Ніна Іванова, старшыня; Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа — Людміла Пастаялка, старшыня, і Антон Раманоўскі, генеральны сакратар; Беларуская асацыяцыя дырэктараў школ — Уладзімір Разумовіч, старшыня; Беларуская асацыяцыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў — А. В. Валошын, старшыня; Беларуская асацыяцыя педагогаў — Мікалай Фамічоў, старшыня; Беларуская бібліятэчная асацыяцыя — Пётр Лапо, старшыня; Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя — Валянцін Радзівонаў, 1-ы намеснік; Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя — Аляксандр Бабіцкі, старшыня; Беларускі аграпрамысловы саюз (да 2004-га «Беларускі савет калгасаў») — Аляксей Скакун, старшыня; Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый — Леанід Аверын і Аляксандр Юшкевіч, старшыні; Беларускі камітэт міру — Віктар Парфёнаў, старшыня; Беларускі літаратурны фонд — Мікалай Чаргінец, старшыня; Беларускі патрыятычны саюз моладзі — В. Л. Кашталян, сакратар ЦК, і Аляксандр Далжэўскі, 2-і сакратар; «Беларускі прафесарскі сход» — Валерый Чардынцаў, старшыня, і Яўген Таўкачоў, намеснік; Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — Міхаіл Орда, 1-ы сакратар ЦК; Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў — Наталля Андрэйчык, намесніца; Беларускі саюз афіцэраў — Дзмітрый Іваноў і Яўген Мікульчык, старшыні; Беларускі саюз блакаднікаў Ленінграда — Марыя Ягадніцына, старшыня; Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане — Уладзімір Тоесцеў, старшыня; Беларускі саюз жанчын — Надзея Ермакова, старшыня, і Т. Г. Камароўская і Галіна Начоўкіна, намесніцы; Беларускі саюз журналістаў — Рыгор Сакалоўскі, 1-ы намеснік; Беларускі саюз кампазітараў — Ігар Лучанок, старшыня; Беларускі саюз прадпрымальнікаў — Сяргей Пірожнік, намеснік; Беларускі фонд міру — Марат Ягораў, старшыня; «Белая Русь» (Гродна) — Вітольд Песціс, старшыня; «Веды» — Васіль Стражаў, старшыня, і Канстанцін Украінец, 1-ы намеснік; «Войскі казацкай гвардыі» — Сяргей Новікаў, загаднік; «Грамадзяне за нацыянальную бяспеку» — Марыя Восіпава, старшыня; Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь — Пётр Лебедзеў, намеснік; «Дынама» — Юрый Бародзіч, старшыня; «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» — Віктар Чыкін, старшыня, і Леанід Школьнікаў, намеснік; Ліга абароны правоў чалавека — Яўген Новікаў, старшыня; Мінская пісьменніцкая арганізацыя — Павел Вараб’ёў, старшыня; «Паслы славянства» — Таіса Бондар, старшыня; «Русь» — Іван Корда і Генадзь Уласаў, старшыні; «Саюз» — Геральд Маньшын, старшыня; «Саюзная грамадская палата» — Аляксандр Шычкоў, намеснік выканаўчага сакратара; Усебеларускае аб’яднанае казацтва — Мікалай Ярковіч, вярхоўны атаман; Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — Леанід Козік, старшыня, і Аляксандр Мікша, намесьнік; «Чарнобыльскі бусел» — Наталля Парукова, старшыня; «Экалагічная ініцыятыва» — Юрый Салаўёў, старшыня; «Яднанне» — Вадзім Баравік, старшыня.
Катэгорыя:Палітыка Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе