Вуліца Варанянскага — вуліца ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Гістарычная назва — Кавальская, у 1986 годзе перайменавана ў гонар Васіля Трафімавіча Варанянскага (1901—1943), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Да таго імя Варанянскага з 1967 года насіла іншая вуліца па суседстве з цяперашняй (былая Каменная), цяпер неіснуючая.
Перасячэнні Перасякаецца з вуліцамі: Чкалава Авакяна Радзішчава Пензенская Жукоўскага Ляўкова Бакінская Валадзько
Забудова
№ 1А — жылы дом (2009; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан і інш.)МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020.
Спасылкі
Вуліца Варанянскага на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска