Ка́нуан () — востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча - 7,6 км². Насельніцтва (2012 г.) - 1 200 чал.

Востраў Кануан месціцца ў 45,3 км на поўдзень ад вострава Сент-Вінсент. Мае вулканічнае паходжанне. Клімат трапічны засушлівы.

У старажытнасці быў населены індзейцамі-іньеры і карыбамі. З аравакскай мовы сучасная назва вострава перакладаецца як "чарапаха". У 1719 г. на востраве з'явілася паселішча французскіх плантатараў і іх рабоў. У 1814 г. перададзены Вялікабрытаніі. У 1979 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны.

Востраў Кануан з'яўляецца сусветна вядомым дарагім кліматычным курортам. Насельніцтва занята абслугоўваннем турыстаў. Працуе аэрапорт.

Спасылкі Canouan Estate WELCOME TO CANOUAN

Катэгорыя:Астравы Грэнадзіны Катэгорыя:Малыя Антыльскія астравы Катэгорыя:Астравы Карыбскага мора