Дулгала́х (, Река Дулгалаах // Государственный водный реестр РФ, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), левы складнік ракі Яна (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 507 км. Плошча вадазбору 27 300 км². Сярэдні расход вады 101 м³/с (каля сяла Тамтор)Виноградова Н. Н. Дулгалах // Научно-популярная энциклопедия «Вода России», сярэдні аб’ём сцёку 3,188 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Верхаянскага хрыбта, на вышыні больш за 1000 м. Працякае праз возера Сююрээн-Кюёль (Сюрэн-Кёль). Зліваючыся з ракой Сартанг утварае раку Яна. У верхнім цячэнні (да вусця ракі Хабах) Дулгалах мае горны характар. Ніжэй рэчышча дзеліцца на шматлікія рукавы, цячэнне больш павольнае. У ніжнім цячэнні (100 км ад вусця) рака мае раўнінны характар, рэчышча меандруючае, шырынёй 200—600 м. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў першай палове кастрычніка. Перамярзае. Утвараюцца наледзі. У басейне ракі больш за 1100 азёр.

Суднаходная на адлегласці 174 км ад вусця. Сплаўная.

Прытокі: Правы Таастаах, Ааллаах, Талаа-Юрэх, Улахан-Танык, Кыра, Сатагай, Эсэлээх, Цінэгэ, Барчасыт, Ылбайдаах, Мас-Хайдыбыт, Таала-Юрэх, Улага, Кііл, Кюёрэгэй, Кураанах-Кюёрэгэй, Улахан-Юрюйэ, Кюёнкю, Эчый, Нэс-Юрюйэтэ, Кюёль-Юрэх, Кёнё-Юрэх, Курунг-Юрэх, Аартык-Юрэх, Сууйбут, Айтыкаан, Тысы-Кыыл, Таал-Юрэх, Саха-Юрэгэ, Хабах, Сілээн, Кюёркэт, Баянджа, Негернерджа, Учагын, Граніца і інш.

Літаратура

Спасылкі Река Дулгалаах // Государственный водный реестр РФ Виноградова Н. Н. Дулгалах // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Dulgalakh At Tomtor (Dulgalakhskiy) // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых