Карасо́р () — горка-салёнае возера ў Каркаралінскім раёне Карагадзінскай вобласці Казахстана, ва ўсходняй частцы Казахскага драбнасопачніка, за 140 км у напрамку на ўсход ад горада КарагандаОзеро Карасор // База данных АСБК, за 45 км на поўнач ад горада Каркаралінск, за 4 км ад сяла Каянды.

Плошча паверхні возера 155Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. км² (вагаецца да 250 км²)Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.. Даўжыня возера 43,5 км, найбольшая шырыня 7,3 км. Глыбіні да 5 м (да 2,5 м, сезонныя ваганні да 0,5 м). Аб’ём вады 0,13 км³. Плошча вадазбору 8740 км². Берагі возера высокія, месцамі пакатыя, пясчана-галечныя, гліністыя, пясчаныя, месцамі скалістыя. На скалістых участках вышыня берагоў дасягае 25 м. На возеры два востравы — Жумырткалы і Аралтабэ. У возера ўпадаюць 14 рэк і ручаёў, у тым ліку рэкі Карасу і Талды. Дно возера высцілае іл з утрыманнем серавадароду. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку.

Рапа і іл з возера выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Озеро Карасор // База данных АСБК Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Катэгорыя:Азёры Казахстана Катэгорыя:Салёныя азёры Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры