Хро́ма (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція).

Даўжыня ракі 685 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады ў вусці каля 80 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 2,525 км³/год. Бярэ пачатак з возера Сір-ТуруарбутГосударственный водный реестр РФ. Працякае па Яна-Індыгірскай нізіне. Упадае ў Хромскую губу Усходне-Сібірскага мора. Жыўленне ракі дажджавое і снегавое. Замярзае ў канцы верасня, вызваляецца ад лёду ў канцы мая. У асобных месцах рака перамярзае.

Прытокі: Сююруктээх, Юрунг-Уулаах, Былчайар, Улахан-Кюёль-Сээнэ, Ціігаан-Сээнэ, Кыыл-Бастаах, Фёдар-Сээнэ, Кубалаах-Юрэх, Харгы-Сээн, Сіліір, Хахханнаах, Тэнкэлі, Аартык, Кюргэлээх (Элікчан), Немалак-Арангас, Тэмтэкэн і інш.

Літаратура

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Алексеевский Н. И. Хрома // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Усходне-Сібірскага мора