Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў (Міндзігулаў; , Кусеева, Бурзян-Тангаураўскі кантон, Башкірская АССР — , Усохі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
У час вайны камандзір разліку мінамёта 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант Т. Г. Мінігулаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.
Біяграфія
Раннія гады Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў нарадзіўся 29 мая 1922 года ў сям’і селяніна ў вёсцы Кусеева Бурзян-Танганураўскага кантона Башкірскай АССР (цяпер — Баймакскі раён Башкартастан). Па нацыянальнасці башкір. Там жа скончыў сямігадовую школу. Пасля заканчэння школы, працаваў у родным калгасе ім. Варашылава. Затым працаваў на залатых капальнях.
У снежні 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Баймакскім райваенкаматам. Навучаўся на курсах малодшых камандзіраў. З красавіка 1942 года знаходзіцца на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у баях на Сталінградскім і Цэнтральным франтах. 28 лютага 1943 года быў узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі».
20 верасня 1943 года камандзір разліку мінамёта 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант Тафцізан Мінігулаў асабліва вызначыўся падчас баёў за населенага пункта Чарныш (Чарнігаўскі раён, Чарнігаўскай вобласці Украіны) у ходзе якога ён асабіста знішчыў 18 праціўнікаў.
Подзвіг 29 верасня 1943 года падчас баёў за беларускую вёску Усохі (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі), падраздзяленні 62-га гвардзейскага кавалерскага палка апынуліся пад варожым агнём, тады камандзір разліку Тафцізан Мінігулаў добраахвотна вызваўся знішчыць агнявыя кропкі праціўніка. Агнём з аўтамата і гранатамі ён асабіста знішчыў варожы мінамётны разлік, а таксама падарваў танк праціўніка: нягледзячы на гэта, пры выкананні задання загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Галкі (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі сяржант Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў быў пасмяротна узнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» і ордэна ЛенінаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Узнагароды Савецкія дзяржаўныя ўзнагароды і званні:
Герой Савецкага Саюза (15 студзеня 1945) Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны II ступені (3 лістапада 1943 г.) Ордэн Чырвонай Зоркі (28 лютага 1943 г.)
Памяць Ва Уфе імя Тафцізана Мінігулава ўвекавечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з іншымі імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі на будынку Нацыянальнага музея Рэспублікі Башкартастан, а таксама яго імя было высечана на будынку Музея 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі.
У роднай вёсцы Тафцізана Мінігулава, у гонар героя, усталяваны бюст і на будынку школы, дзе ён вучыўся, была адкрыта мемарыяльная дошка. Таксама яго імем быў названы адна з вуліца ў горадзе Баймаке.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро