Ба́рбара — жаночае асабістае імя, заходнееўрапейскі варыянт імя Варвара, скарачэнні — Барбі, Бася, Бэбс (Бабс). Прарыў лініі Барбара — наступальная аперацыя англа-амерыканскіх войск у гады Другой светавой вайны. (234) Барбара — астэроід галоўнага пояса, адкрыты у 1883 годзе і названы у гонар Варвары Іліопальскай.
Імя Барбара Брандэнбургская (1464—1515) — дачка курфюрста Альбрэхта III, жонка караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II Ягелона (c 1476). Барбара Радзівіл (1520—1551) — вялікая княгіня літоўская, жонка Сігізмунда II Аўгуста, каралева Польшчы (з 1550). Барбара Цылі (1395—1451) — жонка імператара Сігізмунда, каралева-кансорт Венгрыі, Германіі і Багеміі (да 1437).
Прозвішча Агата Барбара (1923—2002) — прэзідэнт Мальты у 1982—1987 гадах.
Тапонім Барбара — горад у правінцыі Анкона, Італія. Барбары — паселішча у Гомельскай вобласці, Беларусь. Барбара — рака ў Львоўскай вобласці, Украіна.