Цэрэзі́н — сумесь гранічных (пераважна разгалінаваных аліфатычных) вуглевадародаў складу C—C.

Воскападобнае рэчыва. Колер ад белага да карычневага. Тэмпература плаўлення 65—85 °C. Не раствараецца ў вадзе, спіртах. Добра раствараецца ў бензіне, абмежавана — ў мінеральных маслах.

Атрыманне Цэрэзін атрымліваюць з азакерыту, петралатуму і адкладаў, што ўтвараюцца ў трубаправодах пры здабычы і транспарціроўцы нафты. Таксама атрымліваюць цэрэзін шляхам сінтэзу з аксіда вугляроду.

Азакерыт апрацоўваюць сернай кіслатой пры тэмпературы 200 °C з наступнай нейтралізацыяй вапнай і ачышчэннем адбельнымі глінамі.

Выкарыстанне Цэрэзін выкарыстоўваецца ў складзе пластычных змазак, у якасці ізаляцыйнага матэрыяла ў электратэхніцы і радыётэхніцы, у якасці мадэльнага рэчыва ў ліцейнай вытворчасці. У сумесі з парафінам выкарыстоўваецца пры вырабе свечак і масцік. Асабліва чысты цэрэзін выкарыстоўваецца ў вытворчасці касметычных і медыцынскіх сродкаў, абалонак у вытворчасці сыру і інш.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Церезин // ХиМиК.ру

Катэгорыя:Нафтапрадукты Катэгорыя:Антыфрыкцыйныя матэрыялы