Баскетбольны саюз Рэспублікі Сербскай () — баскетбольная федэрацыя, якая займаецца арганізацыяй клубных турніраў па баскетболе, кіраванні баскетбольнымі клубамі і развіццём баскетбола на тэрыторыі Рэспублікі Сербскай. Супрацоўнічае з Міністэрствам па справах сям’і, моладзі і спорту Рэспублікі Сербскай. Паўнапраўны член Спартыўнага саюза Рэспублікі Сербскай, супрацоўнічае з баскетбольным саюзам Сербіі. Адрас галоўнага офісу: Баня-Лука, вуліца Драгаміра «драг» Маліч, дом 1.
Турніры Баскетбольны саюз Рэспублікі Сербскай кіруе баскетбольнымі клубамі Рэспублікі Сербскай і арганізуе правядзенне спаборніцтваў па баскетболе ў краіне. Кубак Рэспублікі Сербскай па баскетболе Першая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе Першая жаночая ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група "Захад") Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група "Усход") Другая мужчынская ліга Рэспублікі Сербскай па баскетболе (група «Цэнтр») Баскетбольны савет Рэспублікі Сербскай Баскетбольная ліга ў межах Малых алімпійскіх гульняў Рэспублікі Сербскай
Арганізацыя На чале саюза стаіць прэзідэнт Барыс Спасоевіч. Вышэйшыя органы — Скупшчына і Прэзідыум. У самім баскетбольным саюзе дзейнічае Аб’яднанне баскетбольных трэнераў Рэспублікі Сербскай. Кіраўніцтву саюза падпарадкоўваюцца чатыры баскетбольныя камітэты (па рэгіёнах): Баня-Лука Біеліна і Братунац Раманія — Герцагавіна і Білеча Дабой і Мадрыча
Спасылкі Афіцыйны сайт саюза Зоран Тегелтија, предсједник Кошаркашког Савеза Републике Српске Куп Републике Српске: Пехар пиварима
Катэгорыя:Баскетбол у Босніі і Герцагавіне Катэгорыя:Спорт у Рэспубліцы Сербскай Катэгорыя:Баскетбольныя арганізацыі