Амгуэ́ма (, ) — рака на Далёкім Усходзе Расіі, у Чукоцкай аўтаномнай акрузе. Упадае ў Чукоцкае мора.
Даўжыня ракі 498 км. Плошча вадазбору 28 100 км². Сярэдні расход вады 295 м³/с (285 м³/с у вусціЖук В. А., Антохина Е. Н. Амгуэма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»). Сярэдні аб’ём сцёку 8,995 км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чукоцкім нагор’і, у самай высокай частцы Чукоцкага хрыбта. У верхнім цячэнні тыповая горная рака з парогамі, месцамі працякае ў каньёнах. У сярэднім цячэнні перасякае міжгорную Амгуэмскую ўпадзіну. У ніжнім цячэнні працякае па Ванкамерскай нізіне з вялікай колькасцю азёр і праток. Упадае, утвараючы дэльту, у мелкаводную лагуну Амгуэмы, аддзеленую ад Чукоцкага мора касой Двух Пілотаў. Замярзае ў верасні, вызваляецца ад лёду ў канцы мая.
Асноўны прыток — рака Экітыкі. Сярод прытокаў: Камянушка, Кальцоўка, Цёплая, Пакемельскуэргын, Гітленумкывеем, Пясчанка, Кунтанайваам, Вілюйка, Ірвынейвеем, Лынкынейвеем, Арэнайваам, Венілетвээм, Гытхытхвэвуваам, Мараваам, Эквіятап, Кнурваам, Анурэркууль і інш.Река Амгуема (Омваам, в верховье Вульвывеем) // Государственный водный реестр РФ На вадазборы ракі больш за 6500 азёр агульнай плошчай 392,5 км². Каля правага берага ракі знаходзіцца чукоцкае сяло Амгуэма.
Літаратура Амгуэма // Амгуэма //
Спасылкі Река Амгуема (Омваам, в верховье Вульвывеем) // Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Антохина Е. Н. Амгуэма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Низовья реки Амгуэма и лагуна Укоуге // Водно-болотные угодия России О муниципалитете — Городской округ Эгвекинот Амгуэма // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Рэкі Чукоцкай аўтаномнай акругі Катэгорыя:Басейн Чукоцкага мора ў Азіі