Сіквел ( — працяг) — мастацкі твор, кніга, камп’ютарная гульня або фільм, дзеі ў якім адбываюцца пасля падзей асноўнага твора. У сіквелах працягваецца апісанне падзей і герояў з папярэдняй часткі. Сіквел звычайна робяць у камерцыйных мэтах, калі асноўная частка твору аказалася вельмі паспяховай. Аднак часта сіквелы здымаюць па задуме рэжысёра.

Сёння Галівуд часта здымае сіквелы менавіта з камерцыйнымі мэтамі нагоды. Хоць гэта вельмі негатыўна ўспрымаецца крытыкамі і аматарамі кіно.

Класіфікацыя

Прыквел Прыквел (, кантамінацыя прыстаўкі pre- («да») і sequel) — мастацкі твор, які храналагічна апісвае падзеі, што папярэднічаюць апісаным у ранейшым мастацкім творы.

Інтэрквел Інтэрквел (, кантамінацыя прыстаўкі inter- («паміж») і sequel) — мастацкі твор, які апісвае падзеі, што храналагічна развіваюцца паміж падзеямі ранейшых мастацкіх твораў; у такім выпадку інтэрквел адносна да аднаго твора будзе прыквелам, адносіна другога — сіквелам.

Мідквел Мідквел (, кантамінацыя прыстаўкі mid- ад  («сярэдзіна») і sequel) — мастацкі твор, які развівае сюжэт папярэдняга твора; храналагічныя межы падзей у мідквелах знаходзяцца ўнутры зыходнага мастацкага твора (у адрозненне ад сіквела, у якім падзеі ідуць за арыгінальнымі, і прыквела, у якім яны папярэднічаюць). Напрыклад, «Бэмбі 2» — анімацыйны фільм, які дэманструе сталенне галоўнага героя, якое не паказана ў мультфільме «Бэмбі».

Трыквел Трыквел (, кантамінацыя слова three («тры») і sequel) — мастацкі твор, які з’яўляецца працягам сіквела, фактычна сіквел сіквела. Трыквел адрозніваюць ад трылогіі, што першапачаткова задумвалася як мастацкі твор з трох частак.

Квадрыквел Квадрыквел (, кантамінацыя прыстаўкі quadri («чатыры») і sequel) — чацвёрты твор у серыі, сіквел трыквела.

Сайдквел Сайдквел (, кантамінацыя слова side («бок») і sequel)), паралелквел (), параквел (, кантамінацыя слова parallel («паралельны») і sequel)Oxford English Dictionary «What is a Paraquel?», The Storyteller’s Scroll; Sunday, March 27, 2011Mark J.P. Wolf, Building Imaginary Worlds: The Theory and History of Subcreation; 210 — мастацкі твор, падзеі якога развіваюцца паралельна з сюжэтнай лініяй асноўнага твора, але разглядаюцца ў іншай перспектыве, звычайна — з пункту гледжання неасноўных персанажаў арыгінала. Напрыклад, у мультфільме «Кароль Леў 1½» Цімон і Пумба распавядаюць пра свае прыгоды, якія адбыліся падчас падзей мультфільма «Кароль Леў».

Рыквел Рыквел'Batman v. Superman,' 'Star Wars' and Hollywood’s New Obsession With the «Requel» (, кантамінацыя прыстаўкі ад  («перазагрузка», «перазапуск») і ) — частковы перазапуск, які храналагічна ідзе пасля падзей папярэдніх твораў, ігнаруе або пераасэнсоўвае частку з іх. Прыклад — «Тэрмінатар: Генезіс». Паняцце было папулярызавана фільмам «Крык» (2022).

Гл. таксама Прыквел Спін-оф Рымейк Красовер Перазапуск

Крыніцы

Катэгорыя:Літаратура Катэгорыя:Тэрміналогія кіно і відэа Катэгорыя:Сіквелы