Сяргей Купрыянавіч Галавашанка (1923—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія Сяргей Галавашанка нарадзіўся 27 сакавіка 1923 года ў вёсцы Наваселле (цяпер — Купінскі раён Новасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Пераехаў у Кемераўскую вобласць, скончыў курсы трактарыстаў пры Бялоўскім цынкавым заводзе, пасля чаго працаваў механізатарам калгаса «Прагрэс» у Кісялёўскім раёне. У чэрвені 1941 года Галавашанка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да лета 1943 года чырвонаармеец Сяргей Галавашанка быў кулямётчыкам 1183-га стралковага палка 256-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся ў час Курскай бітвы і бітвы за Дняпро.

Падчас бою ля ракі Машок у раёне вёскі Міхнева Болхаўскга раёна Арлоўскай вобласці ён, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, падабраўся да варожай кулямётнай кропцы і знішчыў яе гранатамі, забяспечыўшы тым самым поспех атакі падраздзялення. 28 верасня 1943 года разам з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Навасёлкі Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР. На працягу некалькіх сутак ён у складзе групы адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка, нанёсшы таму значныя страты. 4 кастрычніка 1943 года Галавашчанка загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Піркі Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі» чырвонаармеец Сяргей Галавашчанка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём.

Літаратура

Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010.

Спасылкі

http://www.mucbsprokopregion.ru/BD/orden/p6aa1.html http://gorodok.bz/content/news/?ELEMENT_ID=226269 http://www.belovo42.ru/other/holiday/9-may/2817380/2817381/

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці