Армія нацыянальнага вызвалення () — калумбійская левая арганізацыя. З’яўляецца другой па колькасці ўзброенай паўстанцкай групоўкай у Калумбіі, саступаючы толькі Рэвалюцыйным узброеным сілам Калумбіі (FARC), і мае ў сваіх шэрагах, станам на 2013 год, да 3 тыс. байцоў Lenta.ru: Свет: Палітыка: Улады Калумбіі вырашылі памірыцца з Арміяй нацыянальнага вызвалення . Ідэалогія АНВ уключае ў сябе марксізм, геварызм і хрысціянскі сацыялізм.

Гісторыя АНВ была заснавана 4 ліпеня 1964 года групай студэнтаў, якія вярнуліся са стажыроўкі на Кубе, і мелі намер імпартаваць у Калумбію рэвалюцыйную мадэль «Вострава Свабоды». Гэтая група была заснавана студэнцкім кіраўніком Фабіа Васкесам.

Каталіцкі святар Каміла Торэс (добра вядомы як універсітэцкі прафесар, прыхільнік раўнапраўя і паслядоўны марксіст, крытычна ставіўся да сацыяльнай несправядлівасці ў Калумбіі), будучы прыхільнікам тэалогіі вызвалення, далучыўся да групы для ажыццяўлення ідэй на практыцы, праз рэвалюцыйную барацьбу. Аднак Торэс загінуў у сваім першым баі пры нападзе на патруль.

Пасля няўдач і паражэнняў у пачатку 1970-х, святар Мануэль Перэс стаў адным з кіраўнікоў АНВ, якім і заставаўся да сваёй смерці ў 1998 годзе.

Лічыцца, што менавіта Мануэлю Перэсу належыць адна з самых галоўных роляў у фарміраванні канчатковай ідэалогіі, якая ўяўляе сабой сумесь геварызму і тэалогіі вызвалення, закліканую вырашыць праблему сацыяльнай несправядлівасці, беднасці і палітычнай нестабільнасці ў традыцыях хрысціянства і камунізму, выкарыстоўваючы пры гэтым метады партызанскай вайны.

У ходзе выканання аперацыі «Аноры» з 1973 па 1974 сілам АНВ быў нанесены сур’ёзны ўрон, але яна змагла пазбегнуць знішчэння. АНВ вытрымала і здолела аднавіцца.

АНВ удзельнічала ў абмеркаванні магчымасці далучэння да мірных перамоваў, якія праводзіліся ўрадам Андрэса Пастрана з 1998 па 2002 з FARC, але ўрадавая ініцыятыва стварэння дэмілітарызаванай зоны на поўдні дэпартамента Балівар для АНВ была спыненая пад ціскам ультраправых Сіл самаабароны Калумбіі.

Апошнімі і іншымі «эскадронамі смерці», створанымі ўрадам Альвара Урыбэ, а таксама ўзмацненнем ваенных аперацый калумбійскай арміі быў нанесены істотны ўрон АНВ.

У канцы жніўня 2013 г. прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас заявіў пра гатоўнасць пачаць мірныя перамовы з АНВ. Прапанова Сантаса была агучана неўзабаве пасля таго, як АНВ вызваліла канадскага геолага, які знаходзіўся ў закладніках каля сямі месяцаў.

Партызаны Армія нацыянальнага вызвалення, як і многія іншыя паўстанцкія арганізацыі Калумбіі, аддае перавагу партызанскай тактыцы вядзення баявых дзеянняўКолумбийские партизаны. Есть ли надежда на окончание войны? . Яе паўстанцы здзяйснялі напады на пункты базавання ўрадавых войскаў, а таксама праводзілі дыверсіі на ваенных аб’ектахКолумбийские партизаны. Есть ли надежда на окончание войны? . Апалчэнцы АНВ размяшчаюць свае партызанскія лагеры ў джунглях, дзе пасяляюцца разам з сем’ямі і сімпатызуючымі ім грамадзянамі. Акрамя казармаў, медпунктаў і штабоў там можна сустрэць каталіцкія храмы, знешне падобныя на звычайныя жылыя будынкі, і нават своеасаблівыя школы, дзе вучацца дзеці сялян і партызанБіяграфія Каміла Торэса і яго жыццё ў партызанскім лагеры

Саюзнікі

Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калумбіі АНВ і ФАРК сцвярджаюць, што з 1964 года разам вядуць вайну з урадам за пабудову Новай Калумбіі, грамадства сацыяльнай справядлівасці і сацыяльнай роўнасці.

26 мая 2008 года АНВ напісала ліст сакратарыяту Рэвалюцыйных узброеных сіл Калумбіі, шукаючы супрацоўніцтва з найбольшай групай партызан Калумбіі, каб пераадолець «цяжкасці, якія мы адчуваем у сённяшнім калумбійскім паўстанцкім руху».

Куба На ідэалогію АНВ шмат у чым паўплывала Кубінская рэвалюцыя. Многія апалчэнцы выказвалі сімпатыі па стаўленні да вядомага кубінскага рэвалюцыянера і палітычнага дзеяча Фідэля Кастра. Кубінскі ўрад ставіўся вельмі ўхвальна да дзейнасці АНВ. Паводле даных, з 60-ых па 1991 год Куба пастаўляла для патрэб гэтай арганізацыі боепрыпасы і стралковую зброю.

Сімволіка За аснову сцяга была ўзятая эмблема кубінскай арганізацыі «Рух 26 ліпеня» — чырвона-чорны сцяг. У цэнтры размешчана абрэвіятура.

Вядомыя члены АНВ Фабіа Васкес Антоніа Гарсія Мануэль Перэс Каміла Торэс Франсіска Галан Педра Серана

Спасылкі An ELN profile on BBC news UN High Commissioner for Human Rights — Colombia 2005 Report

Катэгорыя:Калумбійскі канфлікт Катэгорыя:Палітыка Калумбіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1964 годзе Катэгорыя:Нацыянальна-вызваленчыя рухі Катэгорыя:Партызанскія рухі