Ірця́ш, Ірцяж () — возера-вадасховішча ў Расіі, на Паўднёвым Урале, у Каслінскім раёне Чалябінскай вобласці, каля гарадоў Каслі і Азёрск. Уваходзіць у сістэму Каслінска-Кыштымскіх азёрИзмайлова А. В. Иртяш // Научно-популярная энциклопедия «Вода России».

Плошча паверхні возера 53,5Озеро Иртяш // Государственный водный реестр РФ км². Даўжыня 14,5 км, найбольшая шырыня 7,5 км. Глыбіні да 16 м (да 18 м; да 22 м). Сярэдняя глыбіня 8,7 м. Аб’ём вады ў возеры 0,47 км³. Мінералізацыя вады 240—250 мг/л.

Катлавіна возера мае эразійна-тэктанічнае паходжанне, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і складаецца з двух плёсаў (Малога і Вялікага). Берагавая лінія звілістая, моцна парэзаная. Берагі пясчаныя, забалочаныя, месцамі абрывістыя і камяністыя. На возеры некалькі дзясяткаў невялікіх астравоў. Замярзае звычайна ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая.

У Ірцяш упадае шмат невялікіх рэк. Выцякае рака Цеча (прыток ракі Ісець, басейн Іртыша).

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР: Гидрологическая изученность. Том 11. Средний Урал и Приуралье. Выпуск 2. Тобол / под ред. В. В. Николаенко. — Л.: Гидрометеоиздат, 1965. — 240 с.

Спасылкі Озеро Иртяш // Государственный водный реестр РФ Измайлова А. В. Иртяш // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Зубрин М. Н. Ихтиофауна озера Иртяш // Каслинский городской портал

Катэгорыя:Геаграфія Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расіі