Metacritic — англамоўны сайт-агрэгатар, на якім збіраюцца агляды музычных альбомаў, камп’ютарных гульняў, фільмаў, тэлевізійных праграм і DVD-дыскаў.

Апісанне Для кожнага прадукта вылічваюцца дзве сярэднія лікавыя ацэнкі: стобальная — на аснове аглядаў прафесійных выданняў і дзесяцібальная — на аснове аглядаў карыстальнікаў. Фрагмент з кожнага агляду прадстаўляецца разам з гіперспасылкай на выток. Гэта дазваляе скласці ўяўленне пра агульную запатрабаванасць прадукта сярод рэцэнзентаў і, у меншай ступені, грамадскасці. Часам гэтыя дзве ацэнкі розняцца аж да супрацьлегласці.

Сайт мае падабенства з «Rotten Tomatoes», але вынікі часам моцна розняцца, што звязана ў асноўным са спосабам ацэнкі на «Metacritic», дзе кожны агляд разглядаюць у працэнтнай суадносіне, перш чым вылічыць сярэдні рэйтынг.

Хаця «Metacritic» выкарыстоўваецца таксама і для агляду кніг, іх рэгулярнае асвятленне амаль спынілася, за выключэннем невялікай колькасці буйных выданняў.

Найлепшыя фільмы Паводле рэйтынгу сайта «Metacritic» дзясятку найлепшых фільмаў усіх часоў па стане на 21 чэрвеня 2018 года складаюць:

№БалыФільмРэжысёрДата прэм’еры1100«Грамадзянін Кейн»Орсан Уэлс4 верасня 19412100«Хросны бацька»Фрэнсіс Форд Копала11 сакавіка 19723100«Акно ў двор»Альфрэд Хічкак1 верасня 19544100«Касабланка»Майкл Кёртыс23 студзеня 19435100«Малалецтва»Рычард Лінклейтэр11 ліпеня 20146100«Тры колеры: Чырвоны»Кшыштаф Кеслёўскі23 лістапада 1994799«Спяваючыя пад дажджом»Джын Келі, Стэнлі Донэн11 красавіка 1952899«Скарбы Сьера-Мадрэ»Джон Х’юстан24 студзеня 1948999«Месяцавае святло»Бары Джэнкінс21 кастрычніка 20161098«Лабірынт фаўна»Гільерма дэль Тора29 снежня 2006

Гл. таксама Rotten Tomatoes

Зноскі

Спасылкі Сайт «Metacritic»

Катэгорыя:Кінасайты Катэгорыя:Базы даных фільмаў у Інтэрнэце Катэгорыя:Сайты, прысвечаныя відэагульням Катэгорыя:Сайты ЗША